Кожны ўспамінаў сваю малую радзіму

Моц і сіла дзейнасці раеных і гарадскіх арганізацый АА “ БСЖ” залежыць ад пярвічных арганізацый. Прыкладам актыунасці пярвічнай арганізацыі у нашым раене можа быць арганізацыя  інфармацыйна-бібліатэчнага аддела (старшыня Роубак Святлана). Нядауна актывісты жаночай арганізацыі, ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Сустрэча” і “Натхненне” Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра турызма і краязнаўства адправіліся ў круіз памяці па месцам страчаных вёсак “Тут жылі мае продкі”. Пачаўся круіз з пасяджэння клуба дасугавых зносін “Натхненне”, на якім адбылася сустрэча з Гедроіць В.Б., былой жыхаркай страчанай вёскі Астравок “Загляніце ў сямейны альбом”.

Ванда Браніславаўна паведаміла прысутным, як жыла іх сям’я 40 гадоў назад на хутары Астравок, як бацька працаваў ляснічым, іграў на гармоніку, як на прыгожых лясных палянках збіралася моладзь, гулялі, чыталі вершы. Пасля пасяджэння Ванда Браніславаўна працягвала свае ўспаміны ў аўтобусе па  шляху да месца былой вёскі Астравок. Удзельнікі круіза наведалі былую пагранзаставу вёскі Доргунь, усклалі  кветкі на помніку загінуўшым воінам. Насілу знайшлі месца, дзе была вёска Астравок, дзе стаяў дом сям’і Гедроіць Ванды, нават знайшлі астанкі пячной пліты, усталявалі шыльду “Хутар Астравок..”.

Далей падарожнікі працягвалі свой шлях на мейсца былой вёскі Царева. Праўнучка былога жыхара страчанай вёскі Ганчыц Тэрэса кіравала маршрутам і расказвала гісторыю сваёй сям’і. Ад Царэва засталіся толькі прагніўшыя падмуркі. На месцы страчанай вёскі ўсталявалі шыльду “Вёска Царэва…”. На “Літаратурным пікніку”,  бліз былой вёскі Царэва,  ўспаміны працягваліся, чыталіся вершы аб страчаных вёсках, кожны ўспамінаў сваю малую радзіму.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *