«Дзякуй за працу – і нізкі паклон» – гэтыя словы найчасцей гучалі на свяце аграрыяў

Цэнтр Астравецкага раёна перамясціўся ў аграгарадок Рымдзюны, дзе прайшло свята, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У фае Рымдзюнскага аддзела культуры і вольнага часу была арганізавана фотавыстава «Хвала рукам, якія пахнуць хлебам», выстава работ майстроў і рамеснікаў. Кожны жадаючы мог пачаставацца ўнікальнай гарбатай з мясцовых зёлак па рэцэпце народнага майстра і найстарэйшай удзельніцы аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» Марыі Мажэйка, а таксама наведаць «Куток старажытнага мясцовага побыту». Ганаровым гасцям урачыстасці дзяўчаты ў народных касцюмах чаплялі сімвалічныя бутаньеркі, зробленыя з каласоў новага ўраджаю.

Аднак галоўнай падзеяй гэтага дня стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна.

Беларускі саюз жанчын ў асобе старшыні Наталлі Баніцэвіч адзначыў работу намесніка галоўнага бухгалтара КСУП «Міхалішкі» Аксаны Лапуня і аператара машыннага даення МТК «Малі» КСУП «Гудагай» Ірыны Расамацкай

 

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *