Выдатныя працаўніцы, грамадскія дзеячы і ўзорныя маці

Іўеўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” прыняла актыўны ўдзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды Дня жанчын, які стаў добрай раённай традыцыяй, напярэдадні 8 Сакавіка, які правёў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак. На прыем былі запрошаны жанчыны, якія маюць пэўныя заслугі ў розных галінах народнай гаспадаркі, грамадскай дзейнасці, з’яўляюцца ўзорнымі маці і  членамі пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ”.

Цёплыя шчырыя віншаванні з нагоды жаноцкага дня гучалі ў адрас Жанны Юр’еўны Панкратавай, намесніка дырэктара ТЦСАН Іўеўскага раёна, старшыні пярвічнай  жаночай арганізацыі ТЦСАН Іўеўскага раёна, Веранікі Вікенцьеўны Паўлючковай, загадчыцы дзіцячым аддзяленнем Іўеўскай ЦРБ, Людмілы Іванаўны Жыжыч, кіраўніка спраў Бакштаўскага сельвыканкама, Валянціны Іванаўны Гурскай, начальніка цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Белаграпрамбанк”, Марыны Тадэўшаўны Мікулка, галоўнага бухгалтара Іўеўскага ДСПЛ, Таісіі Іванаўны Грыкень, загадчыцы Іўеўскай дзіцячай бібліятэкай, Алены Уладзіміраўны Варнашовай, дырэктара Суботніцкай СШ, Святланы Леанідаўны Казар, брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Жамыслаўль”, Ліліі Станіславаўны Пільжыс, галоўнага ветэрынарнага ўрача КСУП “Баўма”, Маргарыты Уладзіміраўны Стэфаноўскай, галоўнага эканаміста КСУП “Трабы”. Вясеннія кветкі, усмешкі, падарункі і песні ўдала дапоўнілі свята, напоўнілі яго адпаведным зместам і пакінулі ў сэрцы прадстаўніц слабога пола добрыя ўраджанні, магчыма, на ўсё жыццё!

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *