Любоў Пералехава
Вось у каго варта павучыцца аптымізму, стойкасці і мудрасці. На жыццёвым календары гэтай жанчыны – 94-ая восень. Але гледзячы на яе, зграбную, рухавую, з агеньчыкам у вачах, міжволі задаешся пытаннем – ці не пераблытана лічба?
– Ды не, столькі ёсць, – пацвярджае Любоў Яўменаўна Пералехава і какетліва папраўляе каўнерык сваёй прыгожай сукенкі. Яе гумар і манеры проста бяруць у палон. Слухаць жанчыну цікава. Ад жартаў — смех да слёз, ад аповяда пра жыццё – мароз па скуры. І нібы ва ўнісон з маім маўклівым пытаннем прагучала яе пытанне-развага: “Як толькі змагла ўсё перажыць? Адкуль сілы браліся – не ведаю…”