Актывісткі Астравецкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” прынялі ўдзел у святкаванні Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Стартавала яно ля  помніка савецкім воінам і партызанам з урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак. У суправаджэнні аркестра Смаргонскай пагранічнай групы ўдзельнікі ўрачыстага маршу  – ваеннаслужачыя  вайсковай часці 7434, органаў пагранічнай службы, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях,  прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага класа Гудагайскай сярэдняй школы і сярэдняй школы №1, грамадскіх арганізацый, створаных на Астравеччыне, кіраўніцтва райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў,  арганізацый і прадпрыемстваў раёна – накіраваліся да кінаканцэртнай залы “Астравец”. Менавіта тут прайшла другая частка свята.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *