Члены Астравецкай раённай арганізацыі ГА “БСЖ” разам з членамі райвыкакама падчас суботніка пасадзілі лес

Члены Астравецкай раённай арганізацыі ГА “БСЖ” на чале са старшыней Баніцэвіч Н.В. і раённага выканаўчага камітэта на чале са старшыней Шалудзіным І.Я., а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кавалька А.Д., у дзень рэспубліканскага суботніка вырашылі адгукнуцца на заклік Міністэрства лясной гаспадаркі і, завяршаючы тыдзень лесу, талакой выйшлі на пасадку дрэў. 

На пяцігектарным полі за вёскай Задворнікі, перададзеным лясгасу мясцовай сельгасагранізацыяй, ужо спецыяльных барознах ужо зелянеюць саджанцы елкі, нясмела распускаюць лісточкі тоненькія дубчыкі бярозак. А ў дзень суботніка яго ўдзельнікі садзілі вырашчаныя ў лясгасаўскім гадавальніку саджанцы сасны: па словах дырэктара лясгаса, дэпутата абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, вучоныя даказалі, што змешаныя лясы найбольш устойлівыя да шкоднікаў і хвароб, яны здаравейшыя і прыгажэйшыя.

…Хоць лесаводы перад пачаткам работы і прадэманстравалі новыя, больш тэхналагічныя прылады пасадкі лесу, для нас гэта пакуль – заўтрашні дзень. А сённяшні – стары добры меч колесава: мужчыны робяць з яго дапамогай лунку, жанчыны акуратна апускаюць у яе тоненькі саджанец, які тут жа прыгортваецца зямлёй і абтоптваецца… Усё! Расці, дрэўца.

…Можа, і праз сто гадоў, а праз трыццаць-сорак дакладна МЫ зможам прыехаць у гэты лес са сваімі дзецьмі (унукамі) і з гонарам сказаць ім: “Гэты лес садзілі мы ”. Гэта і ёсць добры след на зямлі, пакінуты для сваіх нашчадкаў і сваёй малой радзімы…

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *