Дзень друку – свята ўсіх тых, чыя прафесія мае дачыненне да друкаванага слова.


Штогод 5 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень друку.
Калектыў рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” ў гэты дзень прыйшлі павіншаваць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, кіраўнік раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч.

Падчас сустрэчы з калектывам адбылася зацікаўленая размова аб ролі і месцы раённых сродкаў масавай інфармацыі – а пад крылом рэдакцыі газеты “Астравецкая праўды” зараз аб’яднаны, па сутнасці, чатыры СМІ – раённая газета, раённае радыё, інтэрнэт-сайт і тэлепраграма “ТВО. Твой Астравец”.

Падчас сустрэчы былі ўручаны і ўзнагароды ад раённых органаў улады і грамадскіх арганізацый. Так, адказнаму сакратар газеты “Астравецкая праўда” Надзея Аляксандраўна Сівец ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта, галоўны рэдактар газеты Ніна Аляксееўна Рыбік – Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, намеснік галоўнага рэдактара Алена Генрыхаўна Ярашэвіч – Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай раённага аб’яднання прафсаюзаў – загадчык аддзела эканомікі, старшыня прафсаюзнага камітэта рэдакцыі Вольга Чаславаўна Хацяновіч, падарункам ад “Белай Русі” – галоўны бухгалтар Наталля Уладзіміраўна Харытонава. Ганаровай граматай абласногага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” адзначана рэдакцыйная “жаночая” пярвічка рэдакцыі.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *