Дзякуй за Перамогу і мір, дарагія нашы ветэраны!

16 ліпеня Гродна святкуе 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецкай акупацыі. Менавіта ў гэты дзень ў ходзе наступальнай аперацыі «Баграціён» часткі Чырвонай арміі вызвалілі Гродна. Акупацыя Горадні доўжылася адну тысяча сто дваццаць восем дзён. 16 ліпеня, пасля вызвалення правабярэжнай частцы горада, Масква салютавала вызваліцелям. Напярэдадні Дня вызвалення горада Гродна актыў Беларускага саюза жанчын ушаноўваў жанчын-ветэранаў! На святочнай сустрэчы падзяліліся сваімі ўспамінамі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Баранава Валянціна Пятроўна і жанчыны-ветэраны перажылі блакаду Ленінграда Зарадава Ірма Аляксееўна і Коняева Вольга Іванаўна.

У цёплай абстаноўцы жанчыны распавялі пра нягоды ваеннага жыцця, аб патрыятызме, які быў наймацнейшым матывам для пераадолення ўсіх выпрабаванняў, аб сапраўднай любові да Радзімы і пра радасці Перамогі, якую заслужыў народ!

Гарадзенская гарадская арганізацыя «Градненчанка» падрыхтавала бігборд з фотаздымкамі жанчын-ветэранаў Гарадзеншчыны ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Жаночы твар перамогі» ў падзяку за здабытую крывёю і цаной жыцця перамогу і мірнае неба над галавой.

Дзякуй за Перамогу і мір, дарагія нашы ветэраны!

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *