Гаворым на роднай мове

Зімовая цёмная раніца… Іду па вуліцы і бачу, што вокны роднай Парэцкай школы, што у Гродзенскім раене свецяцца цёплым агнём.Падыходжу …. На дзярах вісіць аб’ява. Сёння ж Дзень роднай мовы! 

Мяне сустракаюць хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальным адзенні самым шчырым вітаннем. Грае музыка ,на сценах вісяць плакаты і выслоўі. Цэлы дзень у школе святочны настой . Праходзяць гульні і віктарыны .

А ў заключэнне дня паэтычна – музычная гасцёўня з удзелам мясцовых паэтак . Ну і заключным акордам была акцыя “ Размаўляй сам мной па — беларуску ”,пад час якой мы ўспаміналі залацінкі народнай мудрасці.

 Да усяго гэтага дадаем, што носбітамі роднай мовы выступаюць нашы славутыя жанчыны- члены пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “ Беларускі саюз жанчын”. Менавіта яны- таленавітыя, гучныя, крэатыуныя арганізавалі гэта цудоунае свята. Здавалася, што усе наша мястэчка Парэчча гаворыць па беларуску.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *