І мы не застаемся раўнадушнымі…

Старэйшае пакаленне мае патрэбу ў каханні і клопаце штодня. Кожны год у нашай краіне дзейнічае валанцёрскі рух у дапамогу ветэранам вайны і адзінокім людзям сталага ўзросту. Не стала выключэннем і Путрышкаўская сярэдняя школа, у якой сёлета проводзіцца акцыя “Дом без адзіноты!”. Члены жаночай арганізацыі “Надзея” сумесна з дзяцьмі ахвотна прымаюць удзел у аказанні дапамогі адзінокім жыхарам аграгарадка Путрышкі. Хлопцы купляюць прадукты, дзяўчынкі прыбіраюць у дамах, усе разам дапамагаюць на гародах. Старыя людзі заўсёды ветліва сустракаюць настаўнікаў і вучняў школы, запрашаюць у хату і ў цёплай, быццам сямейнай, абстаноўцы распавядаюць пра сваё жыццё. Можна пачуць рознае: і як атрымалі раненне, як загінулі сябры на вайне, як пакінулі ўсе родныя і блізкія.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *