Музей сям’і

Шосты музей маці и сям’і створаны на гродзеншчыне  па ініцыятыве Гродзненскай абласной арганізацыі на базе Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра. Ідэя стварэння ў раёне музея сям’і належыць раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Яе падтрымалі ў райвыканкаме. І не толькі падтрымалі. Была праведзена вялікая работа, каб ідэя была рэалізавана на практыцы.

На ўрачыстым адкрыцціі, якое адбылося 28 снежня, прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Рабец, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Святлана Івуць.

Сведкамі немалаважнай для раёна падзеі сталі кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Лідчыны, якія ўваходзяць ў раённы каардынацыйны Савет палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, жыхары і ўраджэнцы аграгарадка Бердаўка. У якасці гаспадароў мерапрыемства былі ўдзельнікі народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў.

Не засталіся ў баку ад гэтай добрай справы і спонсары. Дырэктар прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства Віталь Міхаловіч вырабіў спецыяльна для музея мэблю. Словы падзякі і прызнання таксама заслугоўваюць Віктар Сухойда, Юрый Гурэнда, Юрый Раманцэвіч, Ігар Рышкевіч.

Музей размясціўся ў двух пакоях культурна-дасугавага цэнтра, і адпаведна яго экспазіцыі дзеляцца на дзве часткі. Адна расказвае пра творчасць сямейнага ансамбля Парфенчыкаў. Уладальнік Ганаровай граматы прадстаўніцтва ААН у Беларусі, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў сямейнай творчасці, ён па праве лічыцца гонарам Лідчыны. Любоў да роднай песні, музыкі яшчэ больш згуртавала родных людзей, сталае і маладое пакаленні.

У экспазіцыі прадстаўлены шматлікія дыпломы, падарункі, якія атрымаў сямейны калектыў за гады сваёй творчай дзейнасці, касцюмы самадзейных артыстаў. Парфенчыкі вельмі шануюць сваё генеялагічнае дрэва, аб якім яны і пастараліся расказаць у экспазіцыі.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *