НАСУПЕРАК СМЕРЦІ

Гэта гісторыя – пра прыгожую жанчыну, якой, нажаль, ужо няма ўжывых…

Валянціна Сяргееўна Ільязава … Нарадзілася Валянціна Сяргееўна ў вёсцы Вялікая Обрына Карэліцкага раёна. Дзяцінства яе лёгкім не назавеш. Мама памерла, калі дзяўчынцы было тры месяцы. Бацька доўга не жаніўся, выхоўваў чацвёра дзетак сам. Пазней жаніўся і Валянціну вахоўвала мачаха, у сям’і было ўжо шасцёра дзетак, а яе тата быў інвалідам. Дзяцінства прайшло ў пастаяннай працы.

Вайна ўварвалася ў жыццё сямнаццацігадовай дзяўчыны  як  для іншых нечакана. У той дзень, 22 чэрвеня 1941 года, яна была на дыскатэцы. Неўзабаве па радыё раздаўся голас дыктара: вайна. Гэту вестку перадавалі адзін аднаму. Нямецкая авіацыя бамбіла ўсё на сваім шляху. Было вельмі страшна. На Захад рухаліся воінскія часці, на Усход – бежанцы. Разам з аднавяскоўцамі Валянціна Сяргееўна збірала кінутую зброю і адзенне. Зімою пачалі наведвацца партызаны. Прыходзілі ў вёску тайком. Ім і перадавалі ўсё, што сабралі.

У 1943 годзе Валянціна Сяргееўна была залічана ў атрад імя Воранава брыгады імя Жукава. З сакавіка па ліпень 1943 года трымала сузязь з атрадам, дапамагала дастаўляць зброю. У час блакады Налібацкай пушчы разам з партызанамі хавалася ў балоце ад немцаў. Цяжка было, галадалі. Пасля гэтага захварэла. Думалі, што памрэ. Валянціне Сяргееўне запалі на ўсё жыццё словы ўрача: “ Забыліся лапату – Валю закапаць”.  Доўга лячылі, яна не магла хадзіць. Ездзіла на лячэнне ў Пяцігорск. Маладосць і моцны характар узялі сваё. Выздаравела. Вярнулася ў родную вёску, але працаваць фізічна яшчэ не магла. Тады вырашыла ўладкавацца на працу ў Навагрудку. На швейнай фабрыцы адпрацавала восем гадоў.

А далей было каханне… Вышла замуж, нарадзіла трое дзетак. Усе дочкі — Ада, Ала і Наталля – залатыя медалісткі. Старэйшая  і малодшая закончылі медінстытут, сярэдняя – гістарычны факультэт. Валянціна Сяргееўна вельмі ганарылася дзецьмі, унукамі і праўнучкай.

Валянціна Сяргееўна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі “За Перамогу над Германіей”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” 2 ступені і медалём Жукава.

Вольга Пісар, “Новае жыццё” (Навагрудак)

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *