Новогодняя благотворительная акция стартовала в Островецком районе

Рэспубліканская навагодняя акцыя “Нашы дзеці” распачалася ў Астравецкім раёне: дабрачынны марафон стартаваў у дзіцячым сацыяльным прытулку ў Варнянах. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай да маленькіх жыхароў прытулку з чароўнай місіяй завіталі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

А таксама  сталічныя госці з дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання “Беларускае радыё”. Госці прывезлі дзецям салодкія падарункі і неабходныя бытавыя прыборы. А хлопчыкі і дзяўчынкі ў сваю чаргу аддзячылі гасцей прыгожымі вершамі, шчырымі ўсмешкамі і сувенірамі, зробленымі сваімі рукамі.

 

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *