Падарожжа на Поле цудаў

Ноўтбук ад “Поля цудаў”. Менавіта такі падарунак атрымала на расійскай тэлепраграме “Поле цудаў” выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, член пярвічнай арганізацыі ГА “ БСЖ” аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна Данута Іванаўна Дамянюк. Разам з ёй ў Маскву адправілася і група падтрымкі: родная сястра — загадчык ДЦРДз, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “ БСЖ” Леакадзія Іванаўна з мужам Ільей Іванавічам і пляменнік Аляксей.

— Калі пераддача “Поле цудаў” адзначала 25-годдзе свайго існавання і запрашала гледачоў расказаць аб выпадку ці іншых момантах, паздеях, звязаных з гэтай лічбай, то і ў нашай сям’і год быў юбілейны. Нашай дашкольнай установе у той год спаўнялася 25 гадоў і ў гонар гэтай падзеі на тэрыторыі заклалаі дэндрарый з 25 дрэў і кустоў. Столькі ж гадоў і мы з Данутай тут працавалі. Адаслалі ліст, у якім рассказалі аб выніках працы, узаемадзеянні з сем ямі, грамадскай дзейнасці, удзеле у рэалізацыі Глабальных мэтау устойлівага рахвіцці І нас запрасілі.

Пачаліся прыемныя клопаты.

Калі з музычным нумарам справіліся хутка, яго прадстаўляў мой сын Аляксей Дамянюк, выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта мастацтв, настаўнік Парэцкай дзіцячай музычнай школы матацтв, лаурэат рэспубліканскіх і міжнароднага конкурсаў, то на падрыхтоўку падарункаў спатрэбілася больш часу. Падарункі размясцілі на дэкаратыўны рушнік. Беларуская лялька-спадарожніца, зробленая выхавацелем, актывісткай жаночай арганізацыі Ігнаткевіч Ларысай Іванаўнай, вышыўка цягніка з размешчанымі вакол маркамі з відамі Парэчча ад настаўніка-дэфектолага, таксама актывіста жаночага руху у Гродзенскім райене Швядко Таццяны Уладзіміраўны, драўляны малюнак чыгуначнага вакзала рамесленіка з Парэчча Абухоўскага Сяргея Іосіфавіча, сувеніры ад выхаванцаў цэнтра упрыгожылі ручнік. Не змаглі абысціся без мінеральнай вады з Парэчча, і канечне, без падарунка вядомага, амаль па усей Беларусі, вырабу кандытэрскага цэху – торта. Важыў торт каля 8 кілаграм. Быў створаны па праекту дызайнера з удзелам уласнікаў пякарні Бычкоўскіх Ганны Георгіеўны і Аляксандра Леанідавіча. У свій час Ганна Георгіеуна прымала актыуны удзе у дзейнасці клуба “ Дзелавыя жанчыны” Тут і зімовая хатка, горка, на якой бавяцца дзеці і, вядома, вобраз вядучага перадачы Якубовіча Леаніда Аркадзевіча, што не пакінула яго раўнадушным.

Дабразычлівасць, павага, радасць і іншыя добрыя пачуцці перапаўнялі ў студыі. І хоць нумар Дануты Іванаўны быў трэці у трэцяй тройцы, ход прыйшоў. Часу было не шмат, але ўдалося, хоць і коратка, расказаць аб Парэччы, нашых людзях і перадаць прывітанні.

Выпаў сектар “+”, а затым падарунак. Данута Іванаўна узяла прыз: ноўтбук. Дапоўнілі добрыя ўражанні цудоўныя кветкі, кубак з фотаздымкам вядучага і мульціварка. Але ж незабыўныя пачуцці ад сустрэчы, магчымасці паслухаць і пагаварыць з вядучым, пазнаеміцца з яго камандай і ўдзельнікамі перадачы надоўга застануцца ў памяці ў нас, группы падтрымкі, і, канешне, нашых удзельнікаў, для якіх удзел у перадачы супаў з уласнымі святамі – пяцідзесяцігоддзем Дануты Іванаўны і дваццаціпяцігоддзм Аляксея.

 Да гэтага дабавім яшчэ і тое, што наша пярвічка з вялікай ахвотай удзельнічае ва усіх мерапрыемствах, якія праводзяць районая і абласная арганізацыі ГА “ БСЖ” Усе працаунікі- жанчыны- члены ГА “ БСЖ”

 Даменюк Л.І – член праулення Гродзенская районнай арганізацыі ГА “ БСЖ”

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *