Пагранічная эстафета наведала Астравец

У Астравец завітала эстафета “100 гадоў на варце граніц Айчыны”, арганізатарам якой стаў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь. Эстафета, прымеркаваная да 100-годдзя пагранічнай службы, стартавала з плошчы Перамогі ў Мінску ў Дзень пагранічніка – 28 мая. За гэты час ваеннаслужачыя пераадолелі больш за тры тысячы кіламетраў, наведалі Пінскі і Мозырскі пагранічныя атрады, Гомельскую пагранічную групу, Полацкі пагранатрад, які і перадаў эстафету Смаргонскай пагранічнай групе. Гонар першаму прымаць ваеннаслужачых-пагранічнікаў на тэрыторыі вайсковай часці 2044 выпаў Астраўцу – у нядзелю тут прайшоў урачысты мітынг. Прынялі госці віншаванні і ад членаў Астравецкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Экскурсія па мабільнай экспазіцыі Музея Вялікай Айчыннай вайны, выступленне ваеннага аркестра і салістаў Смаргонскай пагранічнай групы, знаёмства з кінолагамі і іх сабакамі, магчымасць сабраць і разабраць аўтамат Калашнікава і сфатаграфавацца з тэхнікай і зброяй, якія знаходзяцца на ўзбраенні ваеннаслужачых-пагранічнікаў – усе, хто прыйшоў на сустрэчу, не сумавалі.

Бліжэй да абеду пагранічная эстафета прадоўжыла свой шлях. Заключны яе этап пройдзе 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *