Последний школьный звонок прозвучал для выпускников Островетчины

167 выпускнікоў раёна на ўрачыстых лінейках, прысвечаных заканчэнню навучальнага года, прагучалі наказы бацькоў і настаўнікаў, цёплыя пажаданні сяброў і прадстаўнікоў улады, вершыкі ад шапялявых першакласнікаў – такімі ж кранальна-смешнымі былі яны самі адзінаццаць гадоў таму – і шчымлівая мелодыя школьнага вальса. А затым для іх у апошні раз прадзілідоніў школьны званочак, абвяшчаючы, што дзяцінства скончылася, і некалі такое жаданае, а зараз трохі страшнаватае дарослае жыццё – вось яно, за парогам школы…

Няхай ім шчасціць, нашым так нечакана хутка стаўшым на крыло птушанятам! І няхай іх жыццёвы шлях вядзе да новых перамог і вяршынь.

А голас школьнага званка, матуліна калыханка, смак і водар малой радзімы назаўжды застануцца ў патаемным куточку душы як запаветны абярэг.- з гэтымі пажаданнямі звярнулася да выпускнікоў Варнянскага навучальна-педагагічнага комплексу старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын “ Наталля Баніцэвіч.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *