Прадстаўнікі Воранаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”  прынял актыўны ўдзел у святкаванні 630-годдзя гарадского пасёлка Радунь.

20 жніўня над Радунню гучалі песні і віншаванні з юбілеем. З самай раніцы радунцы прымалі віншаванні з 630-годдзем пасёлка. Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Веру Філіпаўну Цімафееву, Івана Адамавіча Носаля і Юльяна Мацвеевіча Адаміцкага наведалі госці – прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, раённага савета ветэранаў і мясцовай сацыяльнай службы. “Дзякуй за перамогу, за мір над галавою”, — казалі ім. Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Мар’янаўна Ястрэмская павіншавала ветэранаў і ўручыла памятныя падарункі з нагоды гэтага свята. Алена Мар’янаўна адзначыла, што менавіта гэтыя людзі ўнеслі свой важкі ўклад у станаўленне і развіццё паселка ў гады пасляваеннага ліхалецця.

Шэраг віншаванняў заслужаных працаўнікоў і ветэранаў працы працягнулі ўжо на цэнтральнай сцэне ў Радуні старшыня райвыканкама Мікалай Аркадзьевіч Розум, старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Віктаравіч Роік, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Леанід Вацлававіч Адамоніс. За шматгадовую плённую працу і з нагоды 630-годдзя гарадского пасёлка Радунь старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Мар’янаўна Ястрэмская ўзнагародзіла Падзячнымі пісьмамі і падарункамі актыўных прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый г.п.Радунь, чыя прафесійная дзейнасць была звязана менавіта з гэтым паселкам: Варатнікову Васілію Пятровічу — прарабу КСУП «Доцішкі», Кузьміцкаму Мечыславу Вячаслававічу – настаўніку  1 катэгорыі по класу баяна Доцішского філіяла ДУА «Радунская дзіцячая школа мастацтваў», Фесенка Івану Іванавічу – настаўніку гісторыі ДУА «Радунская сярэдняя школа». Таксама  Алена Марўянаўна ўручыла Ганаровыя граматы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і грашовыя прэміі  урачам Радунскай гарадской бальніцы Франюк Галіне Станіславаўне і Удот Ірыне Ігнац’яўне.

І загучалі песні… Іх дарылі радунцам госці з Шальчынінкайскага раёна, Іўеўскага і Зельвенскага, а таксама, канешне ж, землякі. Народныя ўмельцы прывезлі на розны густ вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі. А работнікі культуры на сваіх падворках увасобілі мясцовы нацыянальны каларыт. Тут былі прадстаўлены і беларуская, і руская, і літоўская, і яўрэйская і польская, і іншыя кухні. Яскравым упрыгожваннем святочных пляцовак сталі кветкавыя панно, якія былі выкананыя  прадстаўнікамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у межах рэалізацыі творчага праекта “Россып фарбаў табе, мая Радунь”. Усе ўдзельнікі праекта былі ўзнагароджаны Дыпломамі за ўдзел, а тры лепшыя пярвічныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі –тортамі. Самымі цікавымі і прыгожымі атрымаліся работы прадстаўнікоў арганізацый ДУА “Радунская сярэдняя школа”, УА “Радунская дзяржаўная спецыяльная школа-інтэрнат ім. І.А.Котава”, УА «Воранаўскі дзяржаўны  прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай прамысловасці».

З розных куточкаў Радуні чулася: “Са святам, старажытны і любы пасёлак!”

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *