Прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве

Члены Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і органаў сацыяльнай абароны. Урачысты сход сабраў у Гродне актывістаў грамадскіх аб’яднанняў, дзеячаў культуры і навукі, прамыслоўцаў і работнікаў сельскай гаспадаркі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай краіны. 

– 2019 год  працягвае шэраг 100-гадовых юбілеяў, якія наша краіна пачала святкаваць у мінулым годзе. Першае і галоўнае свята гэтага года – 100-годдзе з дня абвяшчэння БССР. З 1 студзеня 1919 года  пачаўся адлік гісторыі нашай дзяржавы. Абвяшчэнне БССР  дало пачатак  працэсу будаўніцтва незалежнай краіны, які працягваецца і сёння. Дарэчы, студзень багаты на святы: 5 – была заснавана сістэма  сацыяльнай абароны, 6 – закладзены асновы  фінансавай сістэмы нашай краіны, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. – Сёння мы сабраліся тут, каб аддаць даніну павагі тым падзеям і людзям, якія 100 гадоў назад заклалі падмурак нашай сучаснай дзяржавы, а таксама тым, хто прысвяціў сваё жыццё сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва.  Я жадаю ўсім  здароўя, дабрабыту і ўсяго найлепшага, а нашай незалежнай краіне – росквіту і ўмацавання.

Менавіта тым, хто працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,  фондзе сацыяльнай абароны, ветэранам працы сістэмы сацыяльнай абароны  былі адрасаваны віншаванні, падзячныя пісьмы і падарункі  старшыні раённай  арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Наталлі Баніцэвіч

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *