Святочныя ўрачыстасці

Святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіны вызвалення нашай краіны і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Астраўцы пачаліся з тэатралізаванага шэсця. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сілавых структур і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і Астравецкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”. 

Удзельнікі ўрачыстасці далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Беларусь помніць» і пранеслі партрэты ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны па вуліцах Ленінскай і Карла Маркса

Ля помніка савецкім воінам і партызанам, дзе памяць усіх загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. А на мемарыяльную пліту кветкі ўсклалі ўдзячныя нашчадкі.

Старшыня Астравецкай раённай арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” правяла ўшанаванне жанчын-ветэранаў ВАВ з уручэннем сімвала БСЖ — васілька, у рамках акцыі «Кветка Радзімы -васілёк».

http://www.ostrovets.by/news/novosti/news21044.html

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *