У Карэлічах прайшлі мерапрыемствы з нагоды Дня вываду Савецкіх войск з Афганістана.

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, маці загінулых воінаў-афганцаў, дэлегацыі ад працоўных калектываў райцэнтра. У фае з гэтай нагоды  Карэліцкі раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу «Героі тых дзён». Адкрыў сустрэчу старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васілій Міхайлавіч Тур. Да ўсіх прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «БСЖ» Іна Міхайлаўна Санчук, якая ад імя мясцовай улады і раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» выказала словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам і тым маці, чые сыны загінулі на афганскай вайне. Ім былі ўручаны падарункі.

Увазе прысутных была прадэманстравана канцэртная праграма «Не дзеля славы іўзнагарод». Выступленні суправаджаліся фрагментамі з фільмаў на экране.

Благачынны Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса адзначыў, што дадзеная падзея супала з праваслаўным святам Стрэчанне, і заклікаў прысутных захоўваць любоў да роднай зямлі.

Затым удзельнікі мерапрыемства накіраваліся да памятнага знака загінулым воінам-інтэрнацыяналістам, дзе адбыўся мітынг-рэквіем «Горкая памяць вайны». Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык. У сваёй прамове прадстаўнік мясцовай улады засяродзіў ўвагу на падзеях афганскай вайны, аддаў даніну павагі воінам-інтэрнацыяналістам і тым жанчынам, чые сыны загінулі ў гэтай страшнай вайне, пажадаў ім здароўя, а Карэліцкаму раёну — квітнець з кожным годам. «Мір — самае каштоўнае на зямлі», — зазначыў Руслан Юр’евіч.

На мітынгу выступілі намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Карэліцкага раёна), ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёр Валянцін Аркадзьевіч Васько і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Яўгеній Андрэевіч Пархамовіч.

Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінулых на афганскай вайне.

Да помніка былі ўскладзены вянкі, карзінкі, кветкі.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *