Выяздное пасяджэнне Праўлення прайшло на базе Астравецкага лясгаса.

Традыцыйна члены Астравецкай раённай арганизацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” становяцца актыўнымі ўдзельнікамі акцыі па пасадцы лесу. Сёлетні год не стаў выключэннем. Выяздное пасяджэнне Праўлення прайшло на базе Астравецкага лясгаса.

– Вясна – час навядзення парадку на зямлі. Мы паглядзелі, у якім стане знаходзяцца аб’екты лясгаса і далучыліся да акцыі па пасадцы дрэў, прымеркаваўшы яе да Года малой радзімы, 75-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці і 75-годдзя з дня вызвалення нашай краіны і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – расказала намеснік старшыні  раённай арганізацыі Ірына Тальчук.

Асабістым прыкладам жанчыны заклікалі ўсіх пасадзіць сваё дрэва.

– Кожны з нас мае свае прафесійныя абавязкі, але знайшлі некалькі гадзін, каб далучыцца да добрай справы, – гаворыць галоўны бухгалтар райвыканкама Вольга Кепен. – Магчыма, праз сотню гадоў хтосьці пабудуе з нашага леса дом і будзе жыць у ім у шчасці і радасці!

Разам з жанчынамі на пасадку лесу выйшлі дэпутут Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька і старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *