Залаты фонд нашага грамадства

Раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей, сабрала прадстаўнікоў «трэцяга ўзросту» ў адноўленым кінатэатры.- Днём не пажылых, а залатых людзей я б назваў гэты  дзень, — не хаваў сваіх асацыяцый намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.Г. Амшэй і, звяртаючыся да прысутных у зале, падкрэсліваў:
— Гэта вы заклалі падмурак пад сённяшняе імклівае развіццё рэгіёна. Вашым пасляваенным пакаленнем так многа пабудавана! А наша задача — захаваць, памножыць і ў яшчэ больш прывабным стане перадаць матэрыяльную і духоўную спадчыну новым пакаленням.

Аляксандр Генрыхавіч расказаў удзельнікам гэтай сустрэчы пра пошукі шляхоў новага развіцця раёна, выказаў думку, наколькі важна сёння спаўна выкарыстоўваць патэнцыял людзей з вялікім жыццёвым вопытам.
Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў. БРСМ і Шчучынская раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын правялі акцыю «Гасціннасць»: валанцёры ў футболках з сімвалічным надпісам «Добрае сэрца» частавалі ўсіх яблыкамі, аздобленымі стужкай-вышыванкай. Прыгожа і … смачна!
Да ўсяго сапраўдным падарункам была дэманстрацыя на новым экране шэдэўра савецкага кінематографу — кінакамедыі «Вяселле ў Малінаўцы», якая гэтымі днямі адзначае 50 годдзе з дня выхаду на экраны.
— Мы выдатна правялі час, сустрэліся з сябрамі, узгадалі маладосць, даведаліся шмат новага. Выдатны дзень! -гэтыя словы, памножаныя на эмоцыі, давялося пачуць ад многіх.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *