Напярэдадні 8 Сакавіка ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна адбыўся ўрачысты прыём лепшых жанчын Карэліччыны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага райвыканкама В. Л. Шайбак, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Р. Ю. Абрамчык, старшыня РА ГА «Беларуски саюз жанчын» І. М. Санчук. На пачатку сустрэчы кіраўнік раёна пазнаёміўся з кожнай запрошанай на імпрэзу. Як аказалася, пра многіх жанчын і іх працоўныя заслугі старшыня ведае не па чутках.

Сярод дваццаці запрошаных  на мерапрыемстве прысутнічалі сакратар старшыні СВК «Жухавічы», мама дваіх дзяцей Людміла Пятроўна Шуліцкая, якая аддала працы ў сельскай гаспадарцы ўжо 34 гады, аператар машыннага даення МТФ «Райца» СВК «Свіцязянка-2003», мама дваіх дзяцей Вольга Паўлаўна Суднік, вядучы інжынер ДРБУ №158 КУП «Гроднааблстрой» з 39-гадовым стажам працы ў дарожнай галіне Наталля Мікалаеўна Малахоўская, кладаўшчык ДП «Чарняхоўскі-Агра» Людміла Эдуардаўна Макарэвіч, працоўны стаж якой на прадпрыемстве налічвае 41 год, намеснік дырэктара па кадрах ГУ «Карэліцкі РЦКіНТ», шматдзетная маці Наталля Браніславаўна Адамцэвіч і іншыя прадстаўніцы розных сфер раёна.

У час размовы з гасцямі Віктар Леанідавіч расказаў пра дасягненні ў розных галінах раёна, планамі на будучыню, пацікавіўся ўмовамі працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, закрануў тэму Года малой радзімы.

Працягнулася мерапрыемства чаяваннем з салодкімі пачастункам і канцэртнай праграмай, падрыхтаванай артыстамі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. У завяршэнне ўрачыстага прыёму прадстаўнікі кіраўніцтва раёна павіншавалі з надыходзячым святам запрошаных жанчын і ўручылі ім падарункі.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *