Кветка-сімвал васілёк для жанчын-ветэранаў

У мінулую суботу, напярэдадні для Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, цэлая дэлегацыя ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, намесніка старшыні райвыканкама А.В. Пасюты, ваеннага камісара Шчучынскага раёна А.Г. Гайдука, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў, лідара раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ю.Т. Пашука, “камандзіра ветэранаў” Шчучыншчыны Э.С. Дзікевіча, дырэктара ТЦСАН, старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын С.У. Шанчук наведала ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай, каб павіншаваць са слаўнай датай, уручыць юбілейныя медалі і выказаць словы глыбокай удзячнасці за іх ратны і працоўны подзвіг.

У час правядзення віншавання, жанчынам-ветэранам Шчучынскага раёна – Алене Парфёнаўне Сямёнавай, Таццяне Сяргееўне Осіпавай, Веры Рыгораўне Маславай, Марыі Рыгораўне Клачковай, Веры Мікалаеўне Кузьміной – старшыня раённай арганізацыі БСЖ Святлана Уладзіміраўна Шанчук уручыла значок васілька – кветку-сімвал Беларускага саюза жанчын, а таксама ў адрас ветэранаў прагучалі добрыя словы-пажаданні моцнага здароўя, мірнага неба і клопату з боку родных і блізкіх.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *